Mozilla VPN
Бяспека, надзейнасць і хуткасць — на любой прыладзе, куды б вы ні адправіліся.
Віртуальная прыватная сетка ад вытворцаў Firefox.
Атрымаць Mozilla VPNПрыватнасць на адлегласці аднаго дотыку
Аглядайце, трансліруйце, гуляйце і рабіце працу, захоўваючы прыватнасць у Інтэрнэце. Незалежна ад таго, падарожнічаеце вы, карыстаецеся агульнадаступным Wi-Fi або проста шукаеце большай бяспекі ў сеціве, мы заўсёды будзем ставіць вашу прыватнасць на першае месца.
Выберыце план падпіскі, які вам падыходзіць
Усе нашы планы ўключаюць:
- Магчымасць падлучэння да 5 прылад
- Больш за 500 сервераў у больш чым 30 краінах
- Шыфраванне на ўзроўні прылады
- Неабмежаваная прапускная здольнасць
- Без журналявання вашай сеткавай актыўнасці
- 30-дзённая гарантыя вяртання грошай
Рэкамендаваныя
План на 12 месяцаў
Зэканомце 50%
59,88 $ агулам + падатак
4,99 $/месяц + падатак
Штомесячны план
9,99 $/месяц + падатак
Хуткая і бяспечная сетка
Mozilla VPN працуе ў глабальнай сетцы сервераў. Выкарыстоўваючы самы перадавы пратакол WireGuard®, мы шыфруем вашу сеткавую актыўнасць і хаваем ваш IP-адрас. Мы ніколі не рэгіструем, не сочым і не дзелімся вашымі сеткавымі дадзенымі.
VPN ад брэнда, якому вы можаце давяраць
На працягу больш за 20 гадоў Mozilla працуе, ставячы людзей на першае месца і змагаючыся за прыватнасць у інтэрнэце. Пры падтрымцы некамерцыйнай арганізацыі мы імкнёмся стварыць лепшы і здаравейшы Інтэрнэт для ўсіх людзей. Усё, што мы робім, з'яўляецца часткай нашай місіі і адпавядае нашым прынцыпам.
Падключайцеся да больш чым 500 сервераў больш чым у 30 краінах
Частыя пытанні
Што такое VPN і для чаго ён выкарыстоўваецца?
Паколькі ўсё большая частка паўсядзённага жыцця праходзіць у інтэрнэце, прыватнасць і бяспека ў сеціве становяцца ўсё больш важнымі. VPN, віртуальная прыватная сетка, можа дапамагчы вам стварыць бяспечнае прыватнае злучэнне з інтэрнэтам. Ён працуе, ствараючы «тунэль» паміж вашай прыладай і інтэрнэтам у цэлым, і абараняе вас двума важнымі спосабамі:
- Утойванне вашага сапраўднага IP-адраса. Гэта абараняе вашу асобу і хавае ваша месцазнаходжанне.
- Шыфраванне трафіку паміж вамі і вашым правайдарам VPN, каб ніхто ў вашай лакальнай сетцы не мог расшыфраваць або змяніць яго.
Азнаёмцеся з пяццю прыкладамі з жыцця, у якіх вы хацелі б мець VPN на сваёй прыладзе.
Якую інфармацыю захоўвае Mozilla VPN?
Мы строга прытрымліваемся прынцыпаў прыватнасці дадзеных Mozilla і збіраем толькі тыя звесткі, якія неабходны для забеспячэння працаздольнасці VPN і ўдасканалення прадукту з цягам часу. Мы таксама асочваем звесткі кампаній і рэфералаў у нашай мабільнай праграме, каб дапамагчы Mozilla зразумець эфектыўнасць нашых маркетынгавых кампаній. Чытайце больш у нашым паведамленні аб прыватнасці.
Як абаронена мая прыватнасць?
Пратакол WireGuard® шыфруе ваш сеткавы трафік, абараняючы ўсю вашу прыватную інфармацыю. У параўнанні з наяўнымі пратаколамі VPN, просты код WireGuard лягчэй разглядаць і правяраць спецыялістам па бяспецы, што робіць яго больш бяспечным варыянтам для VPN. Акрамя таго, ваша дзейнасць у сеціве застаецца ананімнай, бо мы ніколі не рэгіструем, не сочым і не дзелімся вашымі сеткавымі дадзенымі.
Чым Mozilla VPN адрозніваецца ад канкурэнтаў?
Хоць бясплатныя VPN выглядаюць прывабна, яны не бяруць на сябе такія ж абавязацельствы ў плане прыватнасці, як Mozilla VPN. Іншыя VPN не маюць больш чым 20-гадовага досведу стварэння прадуктаў Mozilla, якія ставяць людзей і прыватнасць на першае месца.
З якімі прыладамі сумяшчальны Mozilla VPN?
Mozilla VPN сумяшчальны з мабільнымі, планшэтамі і настольнымі камп'ютарамі на:
Якая палітыка вяртання сродкаў Mozilla VPN?
Калі вы ўпершыню падпісваецеся на Mozilla VPN праз вэб-сайт Mozilla, калі вы скасуеце свой уліковы запіс на працягу першых 30 дзён, вы можаце запытаць вяртанне грошай і Mozilla верне грошы за ваш першы тэрмін падпіскі.
Калі вы купляеце падпіску ў Apple App Store або ў краме Google Play, ваша аплата залежыць ад умовы App Store. Вы павінны накіроўваць любыя запыты аб выстаўленні рахункаў і вяртанні грошай за такія пакупкі ў Apple або Google, у залежнасці ад абставін.
Як мне кіраваць падпіскай?
Калі вы ўжо падпісаны на Mozilla VPN, вы можаце змяніць план або кіраваць сваёй падпіскай у любы час.
Як мне сцягнуць Mozilla VPN, калі я ўжо падпісаны?
Наведайце старонку сцягвання, каб усталяваць Mozilla VPN на сваю прыладу, а затым увайдзіце, выкарыстоўваючы свой Firefox Account.