Перайсці да зместу

WhatsApp

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
WhatsApp
Выява лагатыпа
Тып анлайн-сэрвіс[d], кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], мабільная праграма і праект
Аўтар Brian Acton[d] і Jan Koum[d]
Распрацоўшчык WhatsApp LLC[d]
Напісана на Erlang[6]
Аперацыйная сістэма macOS, iOS і Android
Першы выпуск 24 лютага 2009[1]
Апошняя версія
  • iOS: 24.6.77 (25 сакавіка 2024)[2]
  • macOS: 2.24.5.76 (14 сакавіка 2024)[3]
  • Android: 2.24.6.78 (25 сакавіка 2024)[4]
Бэта-версія
Ліцэнзія пр��прыетарная ліцэнзія[d]
Сайт whatsapp.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

WhatsApp[7] (Ватса́п[8]) ― амерыканскі бясплатны сэрвіс абмену імгненнымі паведамленнямі і галасавой сувязі па IP, які належыць кампаніі Meta. Ён дазваляе карыстальнікам адпраўляць тэкставыя і галасавыя паведамленні, здзяйсняць галасавыя і відэазванкі, абменьвацца выявамі, дакументамі, месцазнаходжаннем карыстальніка і іншым кантэнтам.

Кліент працуе на платформах Android, iOS, KaiOS, а таксама Microsoft Windows, macOS і як вэб-сервіс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія WhatsApp Inc., якая стварыла месэнджар, была заснавана Янам Кумам і Браянам Эктанам 24 лютага 2009 года ў Маўнцін-В’ю; з кастрычніка 2014 года належыць кампаніі Meta[9][10]. Першапачаткова выкарыстанне праграмы аплачвалася ў памеры каля даляра ў год[11], пачынаючы з другога года выкарыстання, але ў 2016 годзе плата была адменена. У 2016 годзе праграма афіцыйна стала бясплатнай[12], карыстальнік аплачвае толькі выкарыстаны інтэрнэт-трафік[13][14]. Станам на люты 2020 года у WhatsApp было больш за 2 мільярды карыстальнікаў па ўсім свеце.[15]

Да 2015 года «WhatsApp» стаў самай папулярнай праграмай для абмену паведамленнямі ў свеце[16][17], і па стане на красавік 2022 года ў ім налічвалася больш за 5 мільярдаў установак праз Google Play[18]. У 2016 годзе «WhatsApp» быў асноўным сродкам электроннай сувязі ў многіх краінах і рэгіёнах, уключаючы Лацінскую Амерыку, Індыйскі субкантынент і большую частку Еўропы і Афрыкі[16].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.forbes.com/sites/parmyolson/2014/02/19/exclusive-inside-story-how-jan-koum-built-whatsapp-into-facebooks-new-19-billion-baby/
  2. iOS: Version History 23.19.0; Sep 20, 2023 — 2024. Праверана 29 сакавіка 2024.
  3. mac:Version History 2.2338.12; Sep 22, 2023 — 2024. Праверана 29 сакавіка 2024.
  4. WhatsApp apk mirror repo — 2024. Праверана 29 сакавіка 2024.
  5. WhatsApp apk — 2024. Праверана 29 сакавіка 2024.
  6. https://t3n.de/magazin/erlang-247504/
  7. WhatsApp — англійскі каламбур, заснаваны на фразе "What’s Up?" (дасл. «Што новенькага?»), дзе замест «Up» напісана блізкае па гучанні «App» (ад application, mobile app — мабільная праграма для смартфонаў).
  8. Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. — Мінск : Беларусь, 2023. — 174, [1] с. ; 25 см. — 1500 экз. — ISBN 978-985-01-1695-6
  9. Colin S. Stretch (Facebook, Inc.). Facebook, FORM 8-K. Closing of WhatsApp Acquisition (англ.). UNITED STATES SECURITIES AND EXCHANGE COMMISSION (4 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2015. Праверана 6 ліпеня 2015.
  10. https://www.forbes.com/sites/parmyolson/2014/02/19/exclusive-inside-story-how-jan-koum-built-whatsapp-into-facebooks-new-19-billion-baby/ Архівавана 20 лютага 2014. «Feb. 24, 2009, he incorporated WhatsApp Inc. in California»
  11. What are WhatsApp’s subscription fees? / WhatsApp, FAQ (англ.)
  12. Making WhatsApp free and more useful Архівавана 26 студзеня 2016., WhatsApp Blog, January 18, 2016
  13. How much does it cost to use WhatsApp? (англ.). WhatsApp. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 14 снежня 2015.
  14. Not so cheap! WhatsApp calls might cost much more than you think (англ.). TechRadar (12 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2015. Праверана 14 снежня 2015.
  15. WhatsApp Blog (англ.). whatsapp.com. Архівавана з першакрыніцы February 14, 2020. Праверана February 14, 2020.
  16. а б Metz, Cade (April 5, 2016). "Forget Apple vs. the FBI: WhatsApp Just Switched on Encryption for a Billion People". Wired. Архівавана з арыгінала April 5, 2016. Праверана April 5, 2016.
  17. Leo Sun. Facebook Inc.'s WhatsApp Hits 900 Million Users: What Now?. The Motley Fool (11 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2015. Праверана 21 кастрычніка 2015.
  18. WhatsApp Blog (англ.). WhatsApp.com. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2020. Праверана 14 лютага 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]